дэтэ́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыстасаванне ў радыёпрыёмніку для пераўтварэння ваганняў высокай частаты ў ваганні нізкай частаты.

2. Прылада для выяўлення радыеактыўнага ці цеплавога выпраменьвання.

Д. ядзерных выпраменьванняў.

Дэтэктар хлусні — спецыяльнае прыстасаванне для запісу фізіялагічных паказчыкаў таго, каго дапытваюць, або падвыпрабавальнага.

|| прым. дэтэ́ктарны, -ая, -ае.

Дэтэктарны прыёмнік — найпрасцейшы радыёпрыёмнік, у якім прынятыя сігналы пераўтвараюцца ў гукавыя пры дапамозе крышталічнага дэтэктара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)