Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бо́мба, -ы, мн. -ы, бомб і -аў, ж.

Снарад (гарматны, авіяцыйны, ручны), начынены выбуховым рэчывам.

Фугасная б.

|| прым. бо́мбавы, -ая, -ае.

Б. ўдар.

бомбакіда́нне, -я, н.

Скіданне бомбаў з самалёта.

Прыцэльнае б.

бомбатрыма́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Прыстасаванне для падвешвання бомбаў на самалётах.

бомж, бамжа́, мн. бамжы́, -о́ў, м.

Чалавек без пэўнага месцажыхарства.

бо́мкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Адзывацца звонкім гулам (пра звон, гадзіннік і пад.).

Здалёк чулася, як бомкаў звон.

|| аднакр. бо́мкнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. бо́мканне, -я, н.

бо́мы, -аў, адз. бо́ма, -ы, ж.

Званочкі ў выглядзе полых металічных шарыкаў з кавалачкамі металу ўсярэдзіне, якія прымацоўваюцца да хамута ці дугі.