Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бо́лей, прысл.

Тое, што і больш.

боль, -ю, мн. бо́лі, -яў, м.

Адчуванне фізічнай або маральнай пакуты.

Зубны б.

З болем у душы.

|| прым. бо́левы, -ая, -ае.

Болевае адчуванне.

бо́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж. (разм.).

Гнойная або запалёная ранка, язва, струп.

Чужая б. нікому не баліць (прымаўка).

больш, прысл.

1.

Выш. ст. да прыслоўя многа. Трэба шмат чытаць, каб б. ведаць.

2. З колькаснымі назоўнікамі абазначае перавышэнне ўказанай колькасці.

Б. за гадзіну.

Б. за кіламетр.

3. У спалучэнні з прыметнікам або прыслоўем служыць для ўтварэння выш. ст.

Б. рашучы хлопец.

4. Далей, у далейшым.

Б. не буду.

5. Пераважна, галоўным чынам.

Ехаць давялося б. лесам.

Ні больш ні менш (як) (разм.) — роўна столькі.

бо́льшасць, -і, ж.

Большая частка, большая колькасць каго-, чаго-н.

Б. прысутных.

бо́льшаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Павялічвацца, прыбаўляцца (у колькасці, велічыні, аб’ёме).

|| зак. пабо́льшаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

бо́льшы, -ая, -ае.

1.

Выш. ст. да прыметніка вялікі.

2. Старэйшы па ўзросце, званні і пад.

Большая дачка.

3. у знач. наз. бо́льшы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Дарослы, старэйшы (разм.).

Слухаць большых.