Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

боб¹, -у, м.

1. Аднагадовая агародная расліна сямейства бабовых з авальным насеннем у струках.

2. Плады гэтай расліны.

Параны б.

Бобу ў гаросе шукаць (разм., неадабр.) — рабіць што-н. недарэчнае, бяссэнсавае.

Пад’есці жалезнага бобу (разм.) — мець вялікую вытрымку, цярпенне.

Хто ў боб, хто ў гарох (разм., неадабр.) — пра нязладжаныя, няўзгодненыя дзеянні.

|| прым. бабо́вы, -ая, -ае.

боб², -а, мн. -ы, -аў, м.

У бабслеі: род саней з рулявым кіраваннем.

бо́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж. (разм.).

1. Асобнае зерне чаго-н.

Б. гароху.

2. Круглы камячок, шарык.

Бобкі граду.

3. Круглая крапінка на матэрыі і інш.

Сукенка ў бобкі.

бо́брык, -у, м.

Від сукна з кароткім стаячым ворсам.

|| прым. бо́брыкавы, -ая, -ае.

бо́брыкам, прысл.

Пра кароткую мужчынскую стрыжку, пры якой спераду пакідаюцца стаячыя валасы.

Стрыгчыся б.