Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні

бой, бо́ю, мн. баі́, баёў, м.

1. гл. біць.

2. Узброенае сутыкненне, бітва.

Наступальны б.

3. Барацьба, спартыўнае спаборніцтва.

Кулачны б.

4. перан. Змаганне з тым, што перашкаджае ў жыцці і працы.

Б. з недахопамі.

5. зб. Біты посуд, шкло і пад.

Цагляны б.

бо́йка¹, -і, ДМ -йцы, мн. -і, бо́ек, ж.

Прылада для збівання масла.

бо́йка², -і, ДМ -йцы, мн. -і, бо́ек, ж.

Сварка, сутычка з узаемнымі пабоямі.

бо́йкі, -ая, -ае.

1. Рашучы, смелы.

Б. хлопец.

2. Скоры, жвавы.

Б. адказ вучня.

Бойка (прысл.) адказваць на пытанні.

3. Поўны руху, ажыўлены.

Б. рынак.

|| наз. бо́йкасць, -і, ж.

Б. характару.

бо́йлер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат для награвання вады ў сістэмах цеплазабеспячэння.

|| прым. бо́йлерны, -ая, -ае.

Бойлерная (наз.) на ЦЭЦ.

бо́йня, -і, мн. -і, бо́ень і бо́йняў, ж.

1. Прадпрыемства, дзе забіваюць жывёлу на мяса.

2. перан. Масавае забойства людзей; пабоішча.

Крывавая б.