Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гу́мар, -у, м.

1. Дабрадушна-жартаўлівыя адносіны да чаго-н.

Валодаць гумарам.

Пачуццё гумару.

2. У мастацтве: паказ якой-н. з’явы ў дабрадушна-смешным, камічным выглядзе, а таксама літаратурны твор, заснаваны на гэтым прыёме.

Аддзел сатыры і гумару ў газеце.

|| прым. гумарысты́чны, -ая, -ае.

гумары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Аўтар або выканаўца гумарыстычных твораў.

2. Чалавек, схільны да гумару.

|| ж. гумары́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. гумары́сцкі, -ая, -ае.

гумары́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Сукупнасць гумарыстычных мастацкіх твораў.

2. Нешта смешнае, камічнае (разм.).

|| прым. гумарысты́чны, -ая, -ае.

Гумарыстычныя апавяданні.

Г. часопіс.

гумарэ́ска, -і, ДМэ́сцы, мн. -і, -сак, ж.

Невялікі літаратурна-мастацкі або музычны твор жартоўнага характару.

гу́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

1. Кавалачак гумы для сцірання напісанага.

2. Прагумаваная тасьма, а таксама шнур з гумавымі ніткамі.

|| прым. гу́мкавы, -ая, -ае.

гумні́шча, -а, мн. -ы, -аў, н. (разм.).

Месца, на якім было гумно.

гумно́, -а́, мн. гу́мны і (з ліч. 2, 3, 4) гумны́, -аў, н.

Вялікая халодная будыніна для складвання і абмалоту збожжа, а таксама пляцоўка перад гэтай будынінай.

|| прым. гуме́нны, -ая, -ае.

гумо́р, -у, м.

Добры стан, душэўны настрой.

Нешта ён сёння не ў гуморы.

гу́ны, -аў, адз. гун, -а, м.

Група старажытных цюркамоўных плямён, якія ў 2—4 стст. уварваліся ў Еўропу.

гу́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

1. Зрэбная посцілка.

2. Пакрывала для коней, якое закрывае тулава.

|| прым. гу́нькавы, -ая, -ае.