Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прасто́й, -ю, мн. -і, -яў, м.

Вымушаная бяздзейнасць (рабочай сілы, механізмаў), непрадбачны перапынак у рабоце.

Ліквідаваць лішнія прастоі тэхнікі.

|| прым. прасто́йны, -ая, -ае (спец.).

прасто́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Трон манарха.

Узысці на п. (стаць манархам). Сядзець на прастоле (царстваваць).

2. Высокі стол, які стаіць пасярэдзіне царкоўнага алтара.

|| прым. прасто́льны, -ая, -ае (да 2 знач.; уст.).

Прастольнае свята (у гонар святога, з імем якога звязана царква).

прастоланасле́ддзе, -я, н. (кніжн.).

Парадак атрымання ў спадчыну прастола, улады манарха.

прасто́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Свабоднае, вялікае месца, абшар.

Стэпавы п.

2. Свабода, раздолле.

Дзецям тут п.

прасто́ра, -ы, ж.

1. Адна з форм (поруч з часам) існавання матэрыі, якая бясконца развіваецца і характарызуецца працягласцю і аб’ёмам.

П. і час.

2. Працягласць, месца, неабмежаванае бачнымі памерамі.

Нябесная п.

3. Свабодны прамежак паміж чым-н., месца, дзе што-н. змяшчаецца.

Свабодная п. паміж сцяной і сталом.

|| прым. прасто́равы, -ая, -ае.

прасто́рны, -ая, -ае.

Свабодны, не цесны.

Прасторная хата.

Прасторная сукенка.

прастраля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак.

Правесці які-н. час у стральбе.

прастра́цыя, -і, ж. (кніжн.).

Прыгнечаны стан, поўная абыякавасць да наваколля.

Упасць у прастрацыю.

прастрачы́ць гл. страчыць.

прастро́чваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Тое, што і страчыць (у 1 знач.).