упікну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., каго (што).
Папракнуць, зрабіць каму-н. папрок.
У. за няўважлівасць.
|| незак. упіка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
упільнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., каго-што.
1. Наглядаючы, пільнуючы, усцерагчы ад каго-, чаго-н.
Не ўпільнаваў рэчаў.
Не ўпільнавалі дзяцей ад шкоднага ўздзеяння (перан.).
2. Усачыць, не ўпусціць з-пад увагі.
Я не ўпільнавала, калі яны прыехалі.
|| незак. упільно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
упіса́цца, -ішу́ся, -і́шашся, -і́шацца; -ішы́ся; зак., у што.
1. Запісацца куды-н.
У. ў спіс.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Умясціцца на якой-н. прасторы, у межах чаго-н. (разм.).
Сілуэт звера ўпісаўся ў здымак.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Гарманічна спалучыцца з акаляючым асяроддзем.
Новы дом упісаўся ў ансамбль вуліцы.
|| незак. упі́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.
упіса́ць, -ішу́, -і́шаш, -і́ша; -ішы́; -і́саны; зак.
1. каго-што. Напісаць, унесці куды-н., напр., у спіс.
У. прапушчаныя словы.
У. даўжнікоў у запісную кніжку.
У. новую старонку ў гісторыю (перан., высок.).
2. што. У матэматыцы: начарціць адну фігуру ўнутры другой з захаваннем пэўных умоў.
У. трохвугольнік у акружнасць.
3. што. З апетытам з’есці (разм.).
У. булку.
|| незак. упі́сваць, -аю, -аеш, -ае.
упіха́цца гл. увапхнуцца, упіхнуцца, упхнуцца.
упіха́ць гл. увапхнуць, упіхнуць, упхнуць, увапхаць, упхаць.
упі́хвацца гл. увапхнуцца, упіхнуцца, упхнуцца.
упі́хваць гл. увапхнуць, упіхнуць, упхнуць, увапхаць, упхаць.
упіхну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак. (разм.).
Тое, што і упхнуцца.
|| незак. упіха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і упі́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.