Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

упаўзці́, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; упо́ўз, упаўзла́, -ло́; -зі́; зак.

Улезці, забрацца куды-н. паўзком.

Жук упоўз у шчыліну.

|| незак. упаўза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

упаўнава́жанне, -я, н.

У выразе: па ўпаўнаважанні (афіц.) — па даверанасці.

Дзейнічаць па ўпаўнаважанні (чыім-н. або каго-н.).

упаўнава́жаны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Афіцыйная асоба, якая дзейнічае на падставе якіх-н. паўнамоцтваў.

У. фінансавага аддзела.

|| ж. упаўнава́жаная, -ай, мн. -ыя, -ых.

упаўнава́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., каго (што) на што і з інф.

Даць паўнамоцтвы на што-н.

У. на вядзенне перагавораў.

|| незак. упаўнава́жваць, -аю, -аеш, -ае.

упаце́лы, -ая, -ае.

Спацелы.

Прыбег у. хлопчык.

упаце́ць гл. пацець.

упача́тку, прысл.

Спярша, спачатку.

У. былі адны перажыванні.

упая́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што ў што.

Урабіць, уставіць паяннем.

|| незак. упа́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. упа́йка, -і, ДМ -йцы, ж. і упа́йванне, -я, н.

уперава́лку, прысл. (разм.).

Перавальваючыся, пахістваючыся на хаду (пра паходку), уразвалку.

уперагі́б, прысл. (разм.).

Сагнуўшыся вельмі нізка.

Згінацца ў.