Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

упада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), у што. Уцякаць, улівацца (пра раку).

Сож упадае ў Днепр.

2. за кім-чым. Даглядаць каго-, што-н. (разм.).

Ён надта не ўпадае за гаспадаркай.

3. за кім. Заляцацца да каго-н. (разм.).

У. за дзяўчынай.

|| наз. упадзе́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Пры ўпадзенні Палаты ў Дзвіну.

упа́дачны, -ая, -ае.

Такі, які бывае пры ўпадку ў грамадскім, культурным жыцці, пасіўна-безнадзейны.

Упадачная гаспадарка.

У. настрой.

|| наз. упа́дачнасць, -і, ж.

упа́дзіна, -ы, мн. -ы, -дзін, ж.

Паглыбленае месца, паглыбленне.

Вочная ў.

упа́дніцтва, -а, н. (кніжн.).

Упадніцкія настроі ў якой-н. галіне грамадскага жыцця.

|| прым. упа́дніцкі, -ая, -ае.

упаі́ць, упаю́, упо́іш, упо́іць; упо́ены: зак., каго (разм.).

Напаіць дап’яна.

|| незак. упо́йваць, -аю, -аеш, -ае.

упа́йванне гл. упаяць.

упа́йваць гл. упаяць.

упа́йка гл. упаяць.

упакава́ць гл. пакаваць.

упако́вачны, -ая, -ае.

Які прызначаны, служыць для ўпакоўкі.

Упаковачная папера.