Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

унутры... прыстаўка.

Утварае прыметнікі са знач.: які знаходзіцца ў сярэдзіне, унутры чаго-н., напр.: унутрыатамны, унутрывідавы, унутрывенны.

уну́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Дачка сына або дачкі.

унуша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Дзейнічаць на псіхіку з мэтай выклікаць пэўную рэакцыю; прыводзіць у стан гіпнозу.

|| зак. унушы́ць, -шу́, -шы́ш, -шы́ць; -шы́м, -шыце́, -ша́ць.

|| наз. унушэ́нне, -я, н.

унушэ́нне, -я, н.

1. гл. унушаць.

2. Уздзеянне на псіхіку хворага; гіпноз.

Лячэнне ўнушэннем.

у́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Мера аптэкарскай вагі, роўная 29,86 г; у некаторых краінах наогул мера вагі (каля 30 г).

унясе́нне гл. унесці.

упа́д, -у, м.

У выразе: да ўпаду (разм.) — да знямогі, поўнай страты сіл.

Танцы да ўпаду.

упадаба́цца гл. падабацца.

упадаба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны: зак. (разм.).

1. што. Спадабаць, захапіцца чым-н.

У. новую работу.

2. каго. Адчуць прыхільнасць да каго-, чаго-н.

У. дзяўчыну.

упа́дак, -дку, м.

Стан аслаблення дзейнасці, змяншэння актыўнасці.

У. сіл.

Гаспадарка прыйшла ва ў.