Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цыркулява́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лю́е; незак.

Рабіць кругавы рух, кругаварот.

Кроў цыркулюе па крывяносных сасудах.

|| наз. цыркуля́цыя, -і, ж.

|| прым. цыркуляцы́йны, -ая, -ае.

цыркуля́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дырэктыўнае распараджэнне для падведамных устаноў ці падначаленых службовых асоб.

Ц. міністэрства.

|| прым. цыркуля́рны, -ая, -ае.

Ц. загад.

У цыркулярным парадку.

цыркуля́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

Машына для распілоўкі дрэва з дыскавай пілой; цыркулярная піла.

Круглая піла для цыркуляркі.

|| прым. цыркуля́рачны, -ая, -ае.

цыркуля́рны¹, -ая, -ае (спец.).

Круглы, які мае форму акружнасці.

Цыркулярная піла.

Ц. душ.

цыркуля́рны² гл. цыркуляр.

цыро́з, -у, м. (спец.).

Разрастанне ў якім-н. органе злучальнай тканкі, што парушае функцыі гэтага органа.

Ц. печані.

Ц. лёгкіх.

|| прым. цыро́зны, -ая, -ае.

цыро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

1. гл. цыраваць.

2. Ніткі, якімі цыруюць.

Баваўняная ц.

3. Зацыраванае месца.

Атрымалася прыгожая ц.

цыру́балка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Тое, што і цурубалка.

цыру́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Майстар, які займаецца галеннем, стрыжкай, афарбоўкай, прычэсваннем валасоў і пад.

|| ж. цыру́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

|| прым. цыру́льніцкі, -ая, -ае.

цыру́льня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Спецыяльная ўстанова, дзе стрыгуць, голяць, прычэсваюць і пад.

Жаночая ц.