Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цыка́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ка́д, ж.

Насякомае падатрада цыкадавых з празрыстымі крыламі, самцы якога ўтвараюць характэрнае стракатанне.

|| прым. цыка́дны, -ая, -ае.

Ц. строкат.

цы́каць, -аю, -аеш, -ае (разм.).

1. на каго (што). Спыняць каго-н. вокрыкам «цыц», «ц-с-с», прыкрыкваць, забараняючы рабіць што-н.

Дзед цыкаў на дзяцей, каб не сваволілі.

2. Сплёўваць сліну праз зубы.

|| аднакр. цы́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. цы́канне, -я, н.

цыкл, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Заканамернае, рэгулярнае кола якіх-н. з’яў, дзеянняў, працэсаў.

Гадавы ц. вярчэння Зямлі.

2. Сукупнасць навук, аб’яднаных па якім-н. агульным прынцыпе.

Гістарычны ц.

3. Шэраг, паслядоўны закончаны рад чаго-н.

Ц. вершаў.

Ц. лекцый.

Ц. песень.

|| прым. цыклавы́, -а́я, -о́е (да 2 і 3 знач.) і цыклі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

цыкламе́н, -у, м.

Травяністая шматгадовая расліна сямейства першакветных з яркімі кветкамі; альпійская фіялка.

цыклана́льны гл. цыклон.

цыклані́чны гл. цыклон.

цыклапі́чны, -ая, -ае (кніжн.).

Аб старажытных збудаваннях: масіўны, гіганцкі.

цыклатро́н, -а, мн. -ы, -аў м. (спец.).

Устаноўка для паскарэння энергіі руху зараджаных часцінак (пратонаў або іонаў).

|| прым. цыклатро́нны, -ая, -ае.

цыклёўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, спецыяліст па цыклёўцы.

цыкліза́цыя, -і, ж. (кніжн.).

Аб’яднанне ў цыкл.

Ц. рускіх былін.