Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цытава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., каго-што.

Прыводзіць адкуль-н. цытату.

Ц. класікаў літаратуры.

|| зак. працытава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. цытава́нне, -я, н. і цыта́цыя, -і, ж. (кніжн.).

цытадэ́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Гарадская крэпасць.

2. перан., чаго. Цвярдыня, апора (высок.).

Ц. міру.

Брэсцкая ц.

цытало́гія, -і, ж.

Навука аб клетцы, яе будове, развіцці і жыццядзейнасці.

|| прым. цыталагі́чны, -ая, -ае.

цытапла́зма, -ы, ж.

Пазаядзерная частка пратаплазмы жывёльных і раслінных клетак.

|| прым. цытапла́зменны, -ая, -ае і цытаплазматы́чны, -ая, -ае.

цыта́та, -ы, ДМа́це, мн. -ы, -та́т, ж.

Даслоўная вытрымка з якога-н. тэксту ці прамовы.

Ц. з твораў Якуба Коласа.

|| прым. цыта́тны, -ая, -ае.

цыта́тніцтва, -а, н. (разм.).

Празмернае ўжыванне цытат як спосаб выказвання думак і пацвярджэння зробленага вываду.

цытахі́мія, -і, ж.

Навука аб хімічных працэсах, якія адбываюцца ў жывой клетцы.

|| прым. цытахімі́чны, -ая, -ае.

цытаэкало́гія, -і, ж.

Галіна біялогіі, якая вывучае ролю змен на клетачным узроўні ў працэсе прыстасавання арганізмаў да ўмоў навакольнага асяроддзя.

цытаэко́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне цытаэкалогіі.

цытва́р, -у, м.

Тое, што і цытвора.

|| прым. цытва́рны, -ая, -ае.