Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цы́пель, -я, мн. -і, -яў, м.

Востры, у форме кліна выступ на чым-н.

Ц. ключа.

|| прым. цы́пельны, -ая, -ае.

цы́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж. (разм.).

Курыца.

|| памянш.-ласк. цы́пачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

цы́пкі¹, -пак (разм.).

Дробныя трэшчынкі, шурпатасць і чырвань на скуры рук і ног, што з’яўляюцца ў выніку абветрывання.

цы́пкі², -пак.

У выразах: на цыпках — на пальцах ног, на дыбачках (стаяць, хадзіць, ступаць і пад.); на цыпкі — на пальцы ног (стаць, прысесці і пад.).