Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

безыдэ́йны, -ая, -ае.

Пазбаўлены ідэйнасці, беспрынцыповы.

Б. кінафільм.

|| наз. безыдэ́йнасць, -і, ж.

безыме́нны, -ая, -ае.

Які не мае імя, назвы або яны невядомыя.

Б. персанаж.

Безыменная даліна.

|| прым. безыме́ннасць, -і, ж.

безыніцыяты́ўны, -ая, -ае.

Які не праяўляе ініцыятывы; пасіўны.

Б. кіраўнік.

|| наз. безыніцыяты́ўнасць, -і, ж.

безэ́, нескл., н.

Лёгкае пірожнае з узбітых яечных бялкоў і цукру.

З’есці б.

без’язы́кі, -ая, -ае.

1. Які не валодае мовай, нямы.

2. перан. Які не ўмее добра, свабодна гаварыць.

|| наз. без’язы́касць, -і, ж.

бейсбалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца бейсболам; ігрок у бейсбол.

|| ж. бейсбалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. бейсбалі́сцкі, -ая, -ае.

бейсбо́л, -а, м.

Спартыўная камандная гульня з мячом і бітой.

|| прым. бейсбо́льны, -ая, -ае.

беке́ша, -ы, мн. -ы, -ке́ш, ж. (гіст.).

Верхняя мужчынская вопратка, падбітая футрам, са зборкамі ў таліі і разрэзам ззаду.

беко́н, -у, м.

Прасоленая або правэнджаная свініна асобага прыгатавання.

|| прым. беко́нны, -ая, -ае.

бела... і бела-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. белы (у 1, 3 і 4 знач.), напр.: белагаловы, белавусы, беламармуровы, беласнежны, бела-блакітны, бела-зялёна-чырвоны, белагвардзеец, белаэмігрант.