Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

умыва́цца гл. умыць.

умыва́ць гл. умыць.

умыка́нне, -я, н.

У некаторых народаў: выкраданне нявесты ў яе бацькоў.

Шлюб умыканнем.

Звычай умыкання.

умыкну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., каго (спец.).

Выкрасці нявесту, дзяўчыну.

|| незак. умыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

умы́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак., каго-што.

Памыць (твар, рукі, шыю).

У. дзіця.

У. рукі (таксама перан.: ухіліўшыся, зняць з сябе адказнасць за што-н.). Ранак, умыты росамі (перан.).

|| незак. умыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. умы́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; незак. умыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. умыва́нне, -я, н.; прым. умыва́льны, -ая, -ае.

умярза́ць гл. умерзнуць.

умясі́ць, умяшу́, уме́сіш, уме́сіць; уме́шаны; зак., што.

1. Добра вымесіць.

У. цеста.

2. у што. Месячы, дабавіць.

У. разынкі ў цеста.

|| незак. уме́шваць, -аю, -аеш, -ае.

умясці́цца, умяшчу́ся, уме́сцішся, уме́сціцца; зак.

1. Змясціцца ўнутры чаго-н., дзе-н.

Кнігі ўмясціліся ў партфель.

Думкі не маглі ў. ў галаве (перан.).

2. Размясціцца на якім-н. месцы.

У. за адным сталом.

|| незак. умяшча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

умясці́ць, умяшчу́, уме́сціш, уме́сціць; уме́шчаны; зак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змясціць, ахапіць сабою.

Клуб не змог у. усіх наведвальнікаў.

2. у што. Змясціць унутр чаго-н.

У. усе яблыкі ў кош.

|| незак. умяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

умя́ціна, -ы, мн. -ы, -цін, ж.

Умятае, уціснутае месца.

У. на самавары.