увасабле́нне, -я, н.
1. гл. увасобіць.
2. чаго. Той (тое), у кім (чым) увасобіліся якія-н. характэрныя рысы.
Гэты чалавек — у. дабрыні і сціпласці.
уваскрэ́сіць, -э́шу, -э́сіш, -э́сіць; -э́шаны; зак.
1. каго-што. У рэлігійных уяўленнях: вярнуць да жыцця таго, хто памёр; ажывіць.
2. перан., каго (што). Аднавіць чые-н. сілы, бадзёрасць, ажывіць.
Спорт уваскрэсіў ранейшую сілу і спрыт.
3. перан., каго-што. Аднавіць у памяці што-н. страчанае, забытае.
У. вобраз у памяці.
|| незак. уваскраша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. уваскрашэ́нне, -я, н.
уваскрэ́слы, -ая, -ае.
1. У рэлігійных уяўленнях: які ўваскрэс, вярнуўся да жыцця.
2. перан. Які зноў ажыў, праявіўся з ранейшай сілай.
Уваскрэслае ў памяці мінулае.
уваскрэ́снуць, -ну, -неш, -не; уваскрэ́с, -сла; -ні́; зак.
1. У рэлігійна-містычных уяўленнях: стаць зноў жывым.
2. перан. Набыць новыя сілы, стаць зноў бадзёрым, ажыць.
У. духам.
3. перан. Праявіцца з ранейшай сілай; адрадзіцца, аднавіцца.
Ва ўспамінах уваскрэсла мінулае.
|| незак. уваскраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. уваскрэ́сенне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
увасо́біцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак., у кім-чым (кніжн.).
Знайсці праяўленне, адлюстраванне ў якой-н. канкрэтнай справе.
|| незак. увасабля́цца, -я́ецца.
увасо́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак.
1. каго-што. Адлюстраваць у вобразе жывой істоты.
2. каго-што. Выразіць у якой-н. канкрэтнай форме.
У. ідэю ў мастацкім вобразе.
|| незак. увасабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. увасабле́нне, -я, н.
увасса́ць, -су́, -се́ш, -се́; -сём, -сяце́, -су́ць; -сі́; -са́ны; зак., што і чаго.
Ссучы, усмактаць некаторую колькасць.
У. што-н. з малаком маці (перан.: засвоіць з ранняга дзяцінства).
увасьмёх, прысл.
У колькасці васьмі чалавек (толькі пра мужчын або толькі пра жанчын).
увасьмяры́х, прысл.
Колькасцю ў восем асоб (рознага полу) або істот (ніякага роду).
увахо́д, -а і -у, М -дзе, м.
1. -у, гл. увайсці.
2. -а, мн. -ы, -аў. Месца, праз якое ўваходзяць куды-н.
У. у пячору.
|| прым. увахо́дны, -ая, -ае.
Уваходныя дзверы.
У. білет (які дае права на ўваход куды-н.).