Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

светлячо́к гл. святляк.

све́тнік, -у, м.

Назва некаторых травяністых раслін сямейства гваздзіковых з ярка афарбаванымі кветкамі.

све́цкі, -ая, -ае.

1. Які адпавядае запатрабаванням свету¹ (у 6 знач.), які мае адносіны да яго.

Свецкае жыццё.

Свецкія манеры.

2. Не царкоўны, не духоўны, грамадзянскі.

Свецкая літаратура.

|| наз. све́цкасць, -і, ж. (да 1 знач.).

све́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Палачка з тлушчавага рэчыва з кнотам усярэдзіне, якая служыць для асвятлення і іншых мэт.

Стэарынавая с.

Паставіць свечку ў царкве.

Запаліць свечку з водарам ядміну.

Сувенірная с.

2. Прыстасаванне для запальвання чаго-н. (спец.).

Запальныя свечкі рухавіка (у рухавіках унутранага згарання).

3. Медыцынскі прэпарат у выглядзе невялікай капсулы.

4. Прамы ўзлёт, круты пад’ём уверх (спец.).

5. Плямка тлушчу ў варыве.

С. ў супе.

|| прым. све́чачны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

свё́кар, -кра, мн. -кры, -краў, м.

Бацька мужа.

Дай божа кожнай такога свёкра.

сві́дар, -дра, мн. -дры, -драў, м.

Тое, што і бур.

свідрава́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які займаецца свідраваннем.

|| ж. свідрава́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

свідрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак.

1. што. Рабіць свердлам адтуліны ў чым-н.

2. што. Прабіваць, праточваць адтуліны, ход у чым-н. (пра расліны, жывёл і пад.).

Дзяцел свідруе дрэва.

Карэнне свідруе асфальт.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., каго-што. Мучыць, хваляваць, прыносіць боль (пра думкі, пачуцці).

Непакой за сына свідруе душу і сэрца.

4. перан. Пільна ўглядацца.

С. вачамі, позіркам каго-н.

|| зак. прасвідрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны (да 1 і 2 знач.).

|| наз. свідрава́нне, -я, н. (да 1 знач.).

|| прым. свідрава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

С. станок.

свідраві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.

Адтуліна, зробленая свідраваннем.

Нафтавая с.

|| прым. свідраві́нны, -ая, -ае.

свінагадо́ўля, -і, ж.

Гадоўля свіней як галіна жывёлагадоўлі.

|| прым. свінагадо́ўчы, -ая, -ае.