праважда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).
Правесці які-н. час у клопатах аб кім-, чым-н.
Цэлы дзень праваждаліся, пакуль уладкавалі турыстаў.
праваздо́льны, -ая, -ае (афіц.).
Здольны ажыццяўляць якія-н. правы і адказваць за свае ўчынкі.
Праваздольная асоба.
|| наз. праваздо́льнасць, -і, ж.
правазі́ць, -важу́, -во́зіш, -во́зіць; зак., каго-што.
Правесці які-н. час, возячы каго-, што-н.
Цэлы дзень правазіў дровы.
правазна́вец, -на́ўца, мн. -на́ўцы, -на́ўцаў, м.
Тое, што і прававед, юрыст.
правазна́ўства, -а, н.
Сукупнасць юрыдычных навук; юрыспрудэнцыя.
|| прым. правазна́ўчы, -ая, -ае.
правакава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; незак.
1. каго (што) на што. Падбухторваць на якія-н. дзеянні шляхам правакацыі (у 1 знач.).
2. што. Рабіць правакацыю (у 2 знач.; спец.).
|| зак. справакава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны.
|| наз. правакава́нне, -я, н.
правака́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Тайны агент, які дзейнічае шляхам правакацыі (у 1 знач.).
Падсадзіць правакатара.
2. Падбухторшчык, які дзейнічае са здрадніцкай мэтай.
П. вайны.
|| прым. правака́тарскі, -ая, -ае.
правака́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Здрадніцкія дзеянні, падбухторванне каго-н. да такіх дзеянняў, якія могуць прывесці да цяжкіх вынікаў.
Паддацца на правакацыю.
2. Штучнае выкліканне якіх-н. прымет хваробы (спец.).
|| прым. правакацы́йны, -ая, -ае.
права́л, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. гл. праваліцца, праваліць.
2. Месца, якое правалілася, паглыбленне.
Глыбокі п. у гарах.
3. перан. Поўная няўдача ў якой-н. справе.
П. планаў інтэрвентаў.
4. перан. Адсутнасць яснага ўспрымання ўсяго навакольнага (пры некаторых хваробах, ап’яненні).
Правалы памяці.
|| прым. права́льны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).