Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кулі́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Салодкі здобны пірог цыліндрычнай формы (па праваслаўнай традыцыі выпякаецца да Вялікадня).

|| прым. кулі́чны, -ая, -ае.

Кулічнае цеста.

куло́н¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Жаночае ўпрыгажэнне з каштоўных камянёў ці іншага матэрыялу, якое носяць на ланцужку на шыі.

|| прым. куло́нны, -ая, -ае.

куло́н², -а, мн. -ы, -аў, м.

Адзінка вымярэння колькасці электрычнасці, электрычнага зараду ў Міжнароднай сістэме адзінак.

кулуа́ры, -аў.

1. Памяшканні па-за залай пасяджэння (у парламенце, тэатры і пад.), якія служаць для адпачынку, неафіцыйных сустрэч.

2. перан. Аб неафіцыйных размовах у дасведчаных палітычных, грамадскіх колах (кніжн.).

Вядома з кулуараў.

|| прым. кулуа́рны, -ая, -ае.

Кулуарныя размовы.

куль¹, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

Тоўсты сноп адборнай саломы, з якой раней рабілі стрэхі.

|| прым. кулявы́, -а́я, -о́е.

Кулявая салома.

куль², -я́, мн. -і́, -ёў, м.

Задняя частка рыбалоўнай снасці (невада, жака і пад.) у выглядзе вузкага доўгага мяшка, куды трапляе рыба пры лоўлі.

|| прым. кулько́вы, -ая, -ае.

ку́льба, -ы, мн. -ы, кульб і кульба́ка, -і, ДМа́цы, мн. -і, -ба́к, ж. (разм.).

Палка з загнутым верхнім канцом для апоры пры хадзьбе.

кульга́вець, -ею, -ееш, -ее; незак.

Станавіцца кульгавым.

кульга́вы, -ая, -ае.

1. 3 карацейшай ці балючай нагой.

К. дзед.

2. Са зламанай або карацейшай, чым іншыя, ножкай (пра рэчы; разм.).

Кульгавая табурэтка.

3. Больш кароткі, чым іншы, іншыя (пра нагу, пра ножку чаго-н.; разм.).

Кульгавая нага.

|| наз. кульга́васць, -і, ж.

кульга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Хадзіць чыкільгаючы, нясмела ступаючы на карацейшую ці балючую нагу.

2. Быць кульгавым, мець карацейшую ці балючую нагу.

3. перан. Мець недахопы, быць у нездавальняючым стане (разм.).

У яго арфаграфія кульгае.

Кульгаць на абедзве нагі (разм., неадабр.) — мець многа прабелаў (пра чые-н. веды, пра якую-н. справу, работу).

|| наз. кульга́нне, -я, н.