Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

злётаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. Летучы, пабыць дзе-н.

З. на самалёце ў Полацк.

2. Хутка схадзіць, збегаць куды-н. (разм.).

Ты ўжо і ў магазін злётала?

зліва́цца гл. зліцца.

зліва́ць гл. зліць.

зліза́ць, зліжу́, зліжаш, зліжа; зліжы́; злізаны; зак., што.

Счысціць, падабраць языком.

З. масла з хлеба.

|| незак. злі́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| аднакр. злізну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

зліня́лы, -ая, -ае.

Які страціў першапачатковы колер, яркасць фарбаў; выцвілы.

Злінялая хусцінка.

зліня́ць гл. ліняць.

зліпа́цца гл. ліпнуць.

злі́плы, -ая, -ае.

Які зліпся, склеіўся.

Зліплыя валасы.

злі́пнуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зліпся, -плася; зак.

1. Злучыцца, прыліпнуць адзін да аднаго.

Лісты паперы зліпліся.

Валасы зліпліся ад поту.

2. перан. Пра вочы: закрыцца (пры моцным жаданні спаць).

|| незак. зліпа́цца, -а́ецца.

злі́тавацца, -туюся, -туешся, -туецца; -туйся; зак., над кім-чым.

1. Праявіць літасць у адносінах да каго-, чаго-н.; змілавацца.

З. над сіратой.

2. зліту́йся (цеся). Ужыв. як выраз нязгоды, пярэчання (разм.).

Злітуйся, што ты мелеш!