Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

здзіма́ць гл. здзьмуць.

здзіра́цца гл. садрацца.

здзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.

Тое, што і драць (у 2 знач.).

З. скуру.

З. кару.

здзірване́лы, -ая, -ае.

Які пакрыўся дзірваном, ператварыўся ў дзірван.

З. курган.

|| наз. здзірване́ласць, -і, ж.

здзіўле́нне, -я, н.

Уражанне ад чаго-н. незвычайнага, нечаканага, незразумелага.

Спыніцца ў здзіўленні.

здзіўля́ючы, -ая, -ае.

Які выклікае здзіўленне, незвычайны.

Імчацца са здзіўляючай хуткасцю.

здзічэ́лы, -ая, -ае.

1. Які здзічэў, стаў дзікім.

З. кот.

2. Які выражае дзікасць, безразважнасць.

З. выгляд.

З. позірк.

|| наз. здзічэ́ласць, -і, ж.

здзічэ́ць гл. дзічэць.

здзьму́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Дзьмухаючы, скінуць, сагнаць.

З. пыл са стала.

|| незак. здзьму́хваць, -аю, -аеш, -ае.

|| аднакр. здзьму́хнуць, -ну, -неш, -не; -нуты; -ні.

здзьму́ць, -му, -меш, -ме; -мём, -мяце́, -муць; -мі; -му́ты; зак., што.

Ачысціць ад чаго-н. або знесці што-н. струменем паветра, ветру.

Вецер здзьмуў паперу.

|| незак. здзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.