збор, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. гл. сабрацца, сабраць.
2. Тое, што сабрана; агульная колькасць чаго-н. сабранага.
Валавы з. збожжа.
3. Збіраемыя ці сабраныя за што-н. або на што-н. грошы.
Памольны з.
У тэатры поўны з.
4. чаго. Сукупнасць сабраных і выдадзеных разам якіх-н. тэкстаў.
З. законаў.
З. твораў пісьменніка.
5. Сход членаў якой-н. арганізацыі.
З. ветэранаў вайны.
6. Кароткачасовае знаходжанне ваеннаабавязаных у распараджэнні ваеннага ведамства для абучэння, а таксама (звычайна мн.) знаходжанне дзе-н. групы спартсменаў для трэніровак.
Лагерны з.
Вучэбна-трэніровачныя зборы.
7. мн. Падрыхтоўка да якога-н. дзеяння (ад’езду, адпраўлення куды-н.).
Зборы ў дарогу.
○
Гербавы збор — асобы дзяржаўны збор (да 1930 г.) пры афармленні дакументаў, які рэалізоўваўся шляхам продажу марак пэўнай вартасці.
збо́рачны, -ая, -ае.
Прызначаны для зборкі машын і іншых механізмаў з гатовых дэталей.
З. цэх.
збо́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
1. гл. сабраць.
2. Складка на адзежыне, матэрыяле.
Спадніца ў зборкі.
збо́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Кніга, у якой сабраны якія-н. творы, дакументы.
З. вершаў.
З. архіўных дакументаў.
2. Рэзервуар для збору якой-н. вадкасці, газу (спец.).
З. нафты.
збо́рны, -ая, -ае.
1. Які з’яўляецца месцам збору каго-н.
З. пункт.
2. Які складаецца з аб’яднаных у цэлае разнародных частак.
Зборная каманда (у спорце: з лепшых ігракоў розных каманд).
3. Састаўлены з асобных гатовых дэталей, элементаў; заснаваны на прымяненні такіх дэталей.
З. дом.
Зборныя канструкцыі.
Зборнае домабудаўніцтва.
4. Абагульнены, які адносіцца да многіх.
З. літаратурны вобраз.
5. У граматыцы — які абазначае сукупнасць прадметаў ці асоб, што ўспрымаюцца як адзінае цэлае.
Зборныя назоўнікі.
|| наз. збо́рнасць, -і, ж.
збо́ршчык, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Асоба, якая займаецца зборам чаго-н., збірае што-н.
З. бавоўны.
З. членскіх узносаў.
2. Рабочы, які займаецца зборкай чаго-н.
З. матораў.
|| ж. збо́ршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
|| прым. збо́ршчыцкі, -ая, -ае.
збо́рышча, -а, н. (разм., неадабр.).
Сход людзей, натоўп.
Шумнае з.
Што тут у вас за з.?
збо́ўтаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што або што з чым.
Боўтаючы, перамяшаць.
З. лякарства.
|| незак. збо́ўтваць, -аю, -аеш, -ае.
збо́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.
Сысці або з’ехаць убок, даючы каму-н. дарогу, ці звярнуць убок дарогі, мяняючы напрамак руху.
Збоч, бо не размінешся з возам.
З. у завулак.
|| незак. збо́чваць, -аю, -аеш, -ае.
збраха́ць, збрашу́, збрэ́шаш, збрэ́ша; збрашы́; зак., што (разм.).
Схлусіць.