дураслі́вец, -ліўца, мн. -ліўцы, -ліўцаў, м.
Свавольнік, гарэза, дуронік.
Ніяк не супакоіць гэтых дурасліўцаў.
|| ж. дураслі́ўка, -і, ДМ -ліўцы, мн. -і, -лівак.
дураслі́вы, -ая, -ае.
Свавольны, гарэзлівы, дуроны.
Д. хлапец.
|| наз. дураслі́васць, -і, ж.
ду́расць, -і, ж.
1. Разумовая тупасць, абмежаванасць.
Па ўласнай дурасці трапіў у бяду.
2. мн. -і, -ей. Неабдуманы ўчынак, дзівацкі выбрык.
За ёй вадзіліся розныя дурасці.
дурата́, -ы́, ж. (разм.).
Дурасць.
Лішняя дабрата — д. (з нар.).
дурма́н, -у, м.
1. Тое, што адурманьвае, прытупляе розум, свядомасць.
2. Памутненне свядомасці, розуму; адурэнне.
|| прым. дурма́нны, -ая, -ае і дурма́нлівы, -ая, -ае.
дурма́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., каго-што.
Туманіць свядомасць, ап’яняць, атупляць розум.
Алкаголь дурманіць галаву.
|| зак. адурма́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены і задурма́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены.
|| звар. дурма́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. адурма́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца.
дурнава́ты, -ая, -ае (разм.).
Не зусім разумны.
Д. чалавек.
Д. ўчынак.
|| наз. дурнава́тасць, -і, ж.
дурнап’я́н, -у, м.
Ядавітая травяністая расліна сямейства паслёнавых з дурманлівым пахам.
Галава баліць ад дурнап’яну.
|| прым. дурнап’я́навы, -ая, -ае.
дурне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).
Страчваць разумовыя здольнасці, станавіцца дурным.
|| зак. адурне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і здурне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.