безыніцыяты́ўны, -ая, -ае.
Які не праяўляе ініцыятывы; пасіўны.
Б. кіраўнік.
|| наз. безыніцыяты́ўнасць, -і, ж.
безэ́, нескл., н.
Лёгкае пірожнае з узбітых яечных бялкоў і цукру.
З’есці б.
без’язы́кі, -ая, -ае.
1. Які не валодае мовай, нямы.
2. перан. Які не ўмее добра, свабодна гаварыць.
|| наз. без’язы́касць, -і, ж.
бес... (гл. без...), прыстаўка.
Ужыв. замест «без...» перад глухімі зычнымі, напр.: бескарысны, бесклапотны, бестурботны.
бяз... (гл. без...), прыстаўка.
Ужыв. замест «без...» у першым складзе перад націскам, напр.: бяздонны, бязмежны.
бяз’... (гл. без...), прыстаўка.
Ужыв. замест «без...» у першым складзе перад націскам перад ётавымі галоснымі, напр.: бяз’ёдны, бяз’ядзерны.