уляжа́ць, уляжу́, уляжы́ш, уляжы́ць; уляжы́м, улежыце́, уляжа́ць; уляжы́; зак.
Тое, што і улежаць.
Хіба доўга ўляжыш на такім сонцы.
уля́пацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).
1. у што і чым. Абляпацца, вымазацца.
У. ў гліну або глінай.
2. у што і без дап. Трапіць у бяду, непрыемную справу.
У. ў гісторыю.
3. у каго (што). Закахацца.
У. ў хлопца.
уляпі́цца, уляплю́ся, уле́пішся, уле́піцца; зак. (разм.).
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыляпіцца, прыліпнуць.
Фарба ўляпілася так, што не ададраць.
2. за каго-што. Учэпіста ўзяцца за каго-, што-н.
У. за поручні.
|| незак. уле́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
уляпі́ць, уляплю́, уле́піш, уле́піць; уле́плены; зак.
1. што ў што. Лепячы, уставіць.
У. мазаіку ў сцяну.
2. перан., што і каму. Моцна ўдарыць, выцяць каго-н. (разм.).
У. яму снежкай.
У. у вуха.
3. перан., што. Прычыніць, зрабіць што-н. (замяняе дзеясловы даць, паставіць і пад.; разм.).
У. вымову.
У. вучню двойку.
|| незак. уле́пліваць, -аю, -аеш, -ае.
уляце́ць, улячу́, уляці́ш, уляці́ць; уляці́м, улеціце́, уляця́ць; уляці́; зак.
1. у што. З лёту, на ляту пранікнуць куды-н.
Ластаўка ўляцела ў сенцы.
2. у што. Вельмі хутка ўбегчы, уехаць куды-н. (разм.).
У. у хату.
3. у што. Упасці, уваліцца ў што-н. (разм.).
У. у яму.
У. у гразь.
4. безас., каму. Папасці за якую-н. правіннасць (разм.).
Яму ўляцела ад бацькоў.
|| незак. улята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
ума́заць, ума́жу, ума́жаш, ума́жа; ума́ж; ума́заны; зак., што ў што.
1. Запэцкаць, забрудзіць.
У. лоб у сажу.
2. Уставіць, замацаваўшы чым-н. вязкім.
У. кацёл у печ.
|| незак. ума́зваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. ума́званне, -я, н. (да 2 знач.) і ума́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 2 знач.).
умайстрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., што (разм.).
Прыладзіць дзе-н., куды-н.
У. люстэрка.
|| незак. умайстро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. умайстрава́нне, -я, н.
умалі́ць, умалю́, умо́ліш, умо́ліць; умо́лены; зак., каго (што).
Схіліць да чаго-н. моцнай просьбай, угаворамі, упрасіць.
У. няўступных бацькоў.
|| незак. умо́льваць, -аю, -аеш, -ае.
умало́т, -у, М -ло́це, м.
Колькасць абмалочанага зерня.
У. з гектара.
|| прым. умало́тны, -ая, -ае.
умало́ць, умялю́, уме́леш, уме́ле; умялі́; умо́латы; зак., што (разм.).
З’есці з вялікім апетытам; умяць.
У. кавалак каўбасы.