Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уло́пацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

1. у што. Папасці ў непрыемнае становішча з-за промаху, памылкі.

У. ў бяду.

2. у каго. Закахацца.

У. ў дзяўчыну.

уло́ў, уло́ву, м.

Колькасць злоўленай рыбы, дзічыны, звера.

Атрымаць багаты ў. рыбы.

уло́ўліваць гл. улавіць.

уло́ўны, -ая, -ае.

1. Такі, які можа быць уловлены на слых.

Ледзь у. шэпт.

2. Які дае добры ўлоў (спец.).

У. год.

|| наз. уло́ўнасць, -і, ж.

улу́каткі.

У выразе: бегаць (хадзіць) улукаткі — зігзагамі, не па прамой лініі.

Бегаць у.

улупі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; зак., чым, па кім-чым (разм.).

Ударыць, агрэць.

У. палкай.

улучы́ць, -учу́, -у́чыш, -у́чыць; -у́чаны; зак.

1. у што. Знайсці падыходзячы час для чаго-н.

У. момант.

У. хвіліну.

2. Трапіць у цэль.

У. каменьчыкам у шыбу.

3. каго ў што. Далучыць да каго-, чаго-н. (пра жывёл).

У. авечку ў чараду.

|| незак. улуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

у́льтра, нескл., м., звычайна мн.

Крайні рэакцыянер.

ультра... прыстаўка.

Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач. звыш, больш за (якую-н. меру, мяжу), напр.: ультракансерватар (крайні рэакцыянер), ультрафіялетавыя прамяні, ультракароткія хвалі, ультрагук.

ультрагу́к, -у, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Гук, утвораны ваганнямі высокай частаты (больш за 20 кГц), не ўспрымальны вухам чалавека.

|| прым. ультрагукавы́, -а́я, -о́е.