Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уле́зці, -зу, -зеш, -зе; уле́з, -зла; уле́зь; зак., у што.

1. Пранікнуць, забрацца ўнутр чаго-н.

У. ў кабіну.

У. ў аўтобус (увайсці; разм.). У. ў кішэню (таксама перан.: тайком; з мэтай украсці што-н.). Карова ўлезла ў шкоду.

2. Умясціцца ўнутры чаго-н.

Нага не ўлезла ў бот.

Кнігі ўлезлі ў чамадан.

3. Умяшацца ў якую-н. справу (разм.).

У. ў размову.

Колькі ўлезе (разм.) — уволю, колькі хочаш.

|| незак. ула́зіць, ула́жу, ула́зіш, ула́зіць.

уле́плівацца гл. уляпіцца.

уле́пліваць гл. уляпіць.

уле́тку, прысл.

Летам, у летні час.

Добра ў. на палетку.

уліва́нне гл. уліць.

уліва́цца гл. уліцца.

уліва́ць гл. уліць.

улі́к, -у, м.

1. Устанаўленне наяўнасці, колькасці чаго-н. шляхам падлікаў.

У. тавараў.

Магазін зачынены на ў.

Бухгалтарскі ў.

2. Рэгістрацыя з занясеннем у спісы асоб, якія знаходзяцца дзе-н.

Браць на ў.

Стаць на ў.

Зняцца з уліку.

Ваенны ў.

3. Прыняцце пад увагу чаго-н.

Пры ўліку ўсіх абставін.

|| прым. уліко́вы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Уліковая дакументацыя.

Уліковая плошча.

улі́пнуць, -ну, -неш, -не; улі́п, -пла; -ні; зак.

1. у што. Папасці ў што-н. ліпкае, вязкае.

2. перан. Трапіць у непрыемнае становішча (разм.).

У. у гісторыю.

3. Добра аблегчы, прыстаць (пра адзенне, абутак; разм.).

Сукенка ўліпла.

|| незак. уліпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

улітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што (уст.).

Тое, што і упаяць.

|| незак. уліто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. уліто́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і уліто́ўванне, -я, н.