Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

улада́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто ўладае чым-н.

У. аўтамашыны.

|| ж. улада́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. улада́льніцкі, -ая, -ае.

уладалю́б, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Уладалюбівы чалавек.

уладалюбі́вы, -ая, -ае (кніжн.).

Які любіць уладу, імкнецца ўладарыць.

|| наз. уладалю́бства, -а, н.

улада́нне, -я, н.

1. гл. уладаць.

2. мн. -і, -яў. Нерухомая маёмасць, зямельны ўчастак (таксама пра дзяржаўныя тэрыторыі).

Вялізныя ўладанні.

Каланіяльныя ўладанні.

улада́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Той, хто валодае чым-н., гаспадар чаго-н.

У. маёнтка.

2. Той, хто карыстаецца неабмежаванай вярхоўнай уладай, каму ўсе падначальваюцца.

У. дзяржавы.

У. дум (перан.).

|| ж. улада́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

улада́рны, -ая, -ае.

1. Які валодае правам наследавання ўлады.

У. князь.

2. Схільны загадваць, падначальваць сабе; які выражае загад, здольны рабіць моцны ўплыў на каго-н.

У. характар.

У. голас.

3. перан. Неадольны, усемагутны.

У. наступ вясны.

Уладарная сіла натхнення.

|| наз. улада́рнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

улада́рства, -а, н.

1. Вярхоўная ўлада, панаванне.

2. Нерухомая маёмасць, якой валодаюць як уласнасцю; уладанне (у 2 знач.).

Аб’ехаць сваё ў.

улада́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.

1. Правіць краінай, дзяржавай, быць уладаром, мець уладу на кім-, чым-н.

У. над прыродай.

2. перан. Панаваць, займаць пануючае становішча.

На дварэ ўладарыць восень.

|| наз. улада́ранне, -я, н.

улада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. кім-чым. Мець у сваёй уласнасці.

У. крыніцамі сыравіны.

2. чым. Мець якія-н. якасці, уласцівасці.

У. добрым голасам.

3. чым. Дзейнічаць, рухаць часткамі свайго цела.

Не ў. правай рукой.

4. перан., кім. Трымаць у сваёй уладзе, падпарадкоўваць сабе, кіраваць.

Адна думка ўладала ім.

|| наз. улада́нне, -я, н. (да 1 і 4 знач.).

ула́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станоўча вырашыцца, ажыццявіцца.

Справа ўладзілася.

2. Уладкавацца, асталявацца, стварыць неабходныя ўмовы для існавання; размясціцца, прыстроіцца.

У. на кватэры.

У. з харчаваннем.

3. Паступіць на работу, вучобу, службу і пад., заняць якое-н. месца, становішча (разм.).

У. на працу.

|| незак. ула́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. ула́джванне, -я, н.