Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зле́жаць, -жу, -жыш, -жыць; зак. (разм.).

Тое, што і улежаць.

Хіба злежыш цэлую ноч на адным баку?

зле́жвацца гл. зляжацца.

зле́зці, -зу, -зеш, -зе; злез, зле́зла; злезь; зак.

1. Сысці, спусціцца, прытрымліваючыся рукамі, нагамі.

З. з дрэва.

З. з калёс.

2. Пра пасажыра: выйсці, даехаўшы да якога-н. месца (разм.).

На наступным прыпынку злезем.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адстаць, адваліцца.

Скура злезла.

Фарба злезла.

4. Зняцца (пра адзенне, абутак; разм.).

Бот злез з нагі.

|| незак. зла́зіць, зла́жу, зла́зіш, зла́зіць.

зле́пак, -пка, мн. -пкі, -пкаў, м.

Копія, злепленая з чаго-н.

З. з медаля.

|| прым. зле́пачны, -ая, -ае (спец.).

зле́плівацца гл. зляпіцца.

зле́пліваць гл. зляпіць.

злёгку, прысл.

Не моцна, крыху, ледзь-ледзь.

З. ўсміхнуцца.

З. абапірацца на кіёк.

злёт, -у, М злёце, -ы, -аў, м.

1. гл. зляцецца.

2. Сход членаў якой-н. масавай арганізацыі; з’езд.

З. піянераў.

злётанасць, -і, ж.

Навык да сумесных палётаў.

З. экіпажаў эскадрыллі.

злётацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Стаміцца ад беганіны, клопатаў і пад.