Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

звар’яце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. Захварэць на псіхічнае расстройства.

2. Страціць развагу, раз’юшыцца (разм.).

звастры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., зво́стрыцца; зак.

Стаць вельмі тонкім, вузкім ад вастрэння або доўгага ўжывання.

Нож звастрыўся.

|| незак. зво́стрывацца, -аецца.

звастры́ць, звастру́, зво́стрыш, зво́стрыць; зво́страны; зак., што.

1. Зрэзаць, знішчыць няроўнасці тачыльным інструментам.

З. няроўнасці на лязе.

2. Пра нож і іншую прыладу: зрабіць тонкім, вузкім ад доўгага ўжывання.

|| незак. зво́стрываць, -аю, -аеш, -ае.

зва́цца, заву́ся, заве́шся, заве́цца; завёмся, завяце́ся, заву́цца; заві́ся; незак.

Насіць імя, называцца.

Гэты курорт завецца Сочы.

Каб людзьмі з., трэба людзьмі быць (прыказка).

зваць, заву́, заве́ш, заве́; завём, завяце́, заву́ць; зваў, зва́ла; заві́; зва́ны; незак., каго (што).

1. Голасам, сігналам прасіць наблізіцца.

З. на дапамогу.

2. Запрашаць куды-н.

З. у госці.

3. кім. Называць.

Яго звалі Міхасём.

|| зак. пазва́ць, -заву́, -заве́ш, -заве́; -завём, -завяце́, -заву́ць; -зва́ў, -зва́ла; -заві́; -зва́ны (да 1 і 2 знач.).