Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вянча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

Уступаць у шлюб паводле царкоўнага абраду.

|| зак. павянча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і звянча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. вянча́нне, -я, н.

|| прым. вянча́льны, -ая, -ае.

вянча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак.

1. каго. Аб’ядноўваць шлюбам па царкоўным абрадзе.

В. маладых.

2. перан., што. Завяршаць сабой, знаходзячыся зверху чаго-н.

Вежу вянчала рубінавая зорка.

|| зак. павянча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 1 знач.), звянча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 1 знач.) і увянча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 2 знач.).

|| наз. вянча́нне, -я, н. (да 1 знач.).

|| прым. вянча́льны, -ая, -ае.

вяпро́вы гл. вепр.

вяпру́к, вепрука́, мн. вепрукі́, вепруко́ў, м.

Самец свойскай свінні.

|| памянш. вепручо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. вепручы́ны, -ая, -ае.

вярба́, -ы́, мн. ве́рбы іліч. 2, 3, 4) вярбы́, ве́рбаў, ж.

Дрэвавая і кустовая расліна сямейства вярбовых з разложыстымі галінамі і вузкім лісцем.

|| памянш. вярбі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. вярбо́вы, -ая, -ае.

вярбі́на, -ы, мн. -ы, -бін, ж.

Адно дрэва вярбы.

|| памянш. вярбі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

вярблю́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Буйная жвачная аднагорбая або двухгорбая жывёліна пустынь і сухіх стэпаў.

|| прым. вярблю́джы, -ая, -ае.

вярблю́дзіца, -ы, мн. -ы, -дзіц, ж.

Самка вярблюда.

вярбня́к, вербняку́, мн. вербнякі́, вербняко́ў, м., зб.

Зараснік вярбы; маладыя вербы.

|| прым. вербняко́вы, -ая, -ае.

вярбо́вачны гл. вербаваць.