Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ве́рхам, прысл.

Зверху, па версе.

Агонь пайшоў в.

верхату́ра, -ы, ж. (разм.).

Высока размешчаная частка чаго-н.

Сядзець на верхатуры.

верхне... (а таксама верхня...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які размяшчаецца або ўзнікае ў верхняй частцы чаго-н., напр.: верхнедняпроўскі, верхнялужыцкі.

ве́рхні, -яя, -яе.

1. Які знаходзіцца, размешчаны на версе, вышэй за іншых.

В. слой.

Верхняя губа.

2. Блізкі да вытокаў.

Верхняе цячэнне.

3. Які надзяваецца зверху на што-н.

Верхняе адзенне.

4. Які адносіцца да вярхоў (у 8 знач.).

В. рэгістр.

верхня... (гл. верхне...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «верхне...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: верхнядзвінскі, верхняволжскі.

верш, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Невялікі мастацкі твор, напісаны рытмізаванай мовай.

Зборнік вершаў.

Вершы Максіма Багдановіча.

2. Адзінка рытмічна арганізаванай мовы, вершаваны радок.

Памер верша.

Раман у вершах.

3. Рытмізаваная мова.

Гаварыць вершам.

Белы верш — верш без рыфмы.

Вольны верш — верш, які не мае рыфмы і характарызуецца няпэўнай колькасцю стоп у радку.

Верш у прозе — невялікі эмацыянальна насычаны твор у празаічнай форме.

|| прым. ве́ршавы, -ая, -ае.

вершава́ны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да вершаў, вершаскладання, напісаны вершамі, не празаічны.

Вершаваная форма.

В. фельетон.

вершазна́ўства, -а, н.

Навука пра верш і вершаскладанне.

|| прым. вершазна́ўчы, -ая, -ае.

вершаплёт, -а, М -плёце, мн. -ы, -аў, м. (разм., пагард.).

Дрэнны, бяздарны паэт.

|| ж. вершаплётка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. вершаплёцкі, -ая, -ае.

вершасклада́нне, -я, н.

Будова вершаванай мовы.

Сілабічнае в.