Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бесталко́вы, -ая, -ае.

1. Някемлівы, нездагадлівы.

Б. чалавек.

2. Бязладны, бессістэмны, хаатычны.

Б. адказ вучня.

|| наз. бесталко́васць, -і, ж.

бесталко́ўшчына, -ы, ж. (разм.).

Адсутнасць толку ў чым-н.; дрэнная арганізацыя якой-н. справы, неразбярыха.

бестсе́лер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Папулярная кніга, фільм і пад., якія маюць камерцыйны поспех.

Гэты раман — першы б. аўтара.

бестурбо́тны, -ая, -ае.

Тое, што і бесклапотны.

|| наз. бестурбо́тнасць, -і, ж.

бестэрміно́вы, -ая, -ае.

Які не абмежаваны тэрмінам.

Б. пашпарт.

Бестэрміновае карыстанне.

|| наз. бестэрміно́васць, -і, ж.

бесхара́ктарны, -ая, -ае.

Бязвольны, які лёгка паддаецца чужому ўздзеянню.

Бесхарактарная асоба.

|| наз. бесхара́ктарнасць, -і, ж.

бесхрыбе́тны, -ая, -ае (разм.).

1. Які не мае хрыбта, пазваночніка.

2. перан. Які не мае цвёрдага характару, пэўнай лініі паводзін; беспрынцыповы.

|| наз. бесхрыбе́тнасць, -і, ж.

бесцырымо́нны, -ая, -ае.

Які выходзіць за межы ветлівасці, не прытрымліваецца агульнапрынятых норм паводзін; развязны.

|| наз. бесцырымо́ннасць, -і, ж.

бесчалаве́чны, -ая, -ае.

Які не мае літасці, жорсткі, люты.

Бесчалавечныя адносіны.

|| наз. бесчалаве́чнасць, -і, ж.

бяс... (гл. бес...), прыстаўка.

Ужыв. замест «бес...» у першым складзе перад націскам, напр.: бяссонніца, бяссэнсіца.