Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

святы́ня, -і, мн.ы́нь і -яў, ж.

1. Тое, што з’яўляецца асабліва дарагім, што ахоўваецца і шануецца (высок.).

Народныя святыні.

Брэсцкая крэпасць — наша с.

2. Прадмет або месца рэлігійнага пакланення.

Святыні ў ахвяру не прыносяцца.

свяце́йшы, -ая, -ае.

Састаўная частка тытула праваслаўных патрыярхаў і сінода, а таксама рымскіх пап.

свяці́ла, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. ДМ -е. Нябеснае цела, якое выпраменьвае святло ў касмічную прастору або свеціць адбітым святлом.

Дзённае с. (Сонца). Начное с. (Месяц).

2. ДМ -у; чаго або якое; перан. Выдатны чалавек, які набыў шырокую вядомасць у пэўнай сферы дзейнасці і праславіў навуку і культуру сваім талентам (высок.).

С. навукі.

свяці́лішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

1. Храм (уст.).

С. аракулаў.

2. перан. Месца, якое выклікае пачуццё глыбокай павагі і пашаны (высок.).

С. навукі (цэнтр навуковай думкі).

свяці́льны, -ая, -ае.

Які выкарыстоўваецца для асвятлення.

Свяцільнае масла.

свяці́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж. (уст.).

1. Асвятляльная прылада ў выглядзе невялікай бляшанай лямпы, у якую налівалася масла, тлушч і пад.

2. Лампада, плошка з запаленым маслам.

свяці́цца, свячу́ся, све́цішся, све́ціцца; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выпраменьваць святло.

На небе свяціліся зоркі.

У вокнах свяціліся агеньчыкі.

2. перан. Пра твар, вочы: іскрыцца радасцю, святлом, ажыўляцца ад шчасця.

Твар бабулі свяціўся дабратой.

|| наз. свячэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).

свяці́ць¹, свячу́, све́ціш, све́ціць; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выпраменьваць святло.

Цэлы дзень свеціць сонца.

Свеціць, ды не грэе (загадка).

2. Накіроўваць святло так, каб каму-н. было ўсё відаць.

С. ліхтарыкам.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Быць азораным радасцю, шчасцем і пад. (разм.).

Вочы свяцілі радасцю.

|| зак. пасвяці́ць, -свячу́, -све́ціш, -све́ціць (да 1 і 2 знач.).

свяці́ць², свячу́, све́ціш, све́ціць; незак., каго-што.

Выконваць над кім-н., чым-н. царкоўны абрад асвячэння.

С. ваду.

С. хату.

|| зак. асвяці́ць, асвячу́, асве́ціш, асве́ціць; асвячо́ны.

свяшчэннадзе́йнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Выконваць які-н. царкоўны абрад.

2. перан. Рабіць што-н. урачыста і паважна (іран.).

|| наз. свяшчэннадзе́йства, -а, н.