пярэ́зімак, -мка, мн. -мкі, -мкаў м. (разм.).
Свойская жывёліна мінулагодняга прыплоду (звычайна пра цялят, жарабят).
пярэстатка́ны, -ая, -ае.
Вытканы з пражы рознага колеру для асновы і ўтку.
Пярэстатканая посцілка.
пярэ́сты, -ая, -ае.
1. Які складаецца з рознакаляровых плям, палос; рознакаляровы.
Пярэстая тканіна.
2. перан. Неаднародны, з розных элементаў.
П. склад слухачоў.
3. 3 вялікімі плямамі, крапінамі (пра масць коней).
П. конь.
|| наз. пярэ́стасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).
пярэ́сціць¹, -э́шчу, -э́сціш, -э́сціць: незак.
1. што. Рабіць пярэстым, надаваць пярэсты выгляд чаму-н.
Цені ад дрэў пярэсцяць поле.
2. звычайна безас. Пра адчуванне пярэстасці ў вачах.
Аж пярэсціць уваччу ад мільгання тэлеграфных слупоў.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вылучацца сваёй пярэстасцю сярод чаго-н.
На лузе пярэсцяць кветкі.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чым і ад чаго. Быць пярэстым ад чаго-н.
Сцяна пярэсціць афішамі.
пярэ́сціць². -э́шчу, -э́сціш, -э́сціць; незак. (разм.).
Моцна біць.
П. палкай па спіне.
|| зак. спярэ́сціць, -э́шчу, -э́сціш, -э́сціць; -э́шчаны.
|| наз. пярэ́шчанне, -я, н.
пярэ́чанне, -я, н.
1. гл. пярэчыць.
2. мн. -і, -яў. Доказ, думка супраць чаго-н., выражэнне нязгоды з чым-н.
Праект сустрэў пярэчанні.
Ён не выносіць пярэчанняў.
пярэ́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.
1. каму. Выказваць нязгоду з кім-, чым-н., прыводзіць доказ супраць чаго-н.
П. дакладчыку.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чаму. Не адпавядаць, маючы ў сабе супярэчнасць.
Паказанні пярэчаць адно аднаму.
Гэта пярэчыць яго погляду.
|| зак. запярэ́чыць, -чу, -чыш, -чыць (да 1 знач.).
|| наз. пярэ́чанне, -я, н.
пясе́ц, пясца́, мн. пясцы́, пясцо́ў, м.
Палярная лісіца з каштоўным футрам, пераважна сівога колеру, а таксама само футра.
Блакітны, белы п.
|| прым. пясцо́вы, -ая, -ае.
пясня́р, песняра́, мн. песняры́, песняро́ў, м. (паэт.).
1. Пра народнага паэта, вершы якога перакладаюцца на музыку, становяцца песнямі.
Народны п.
2. перан., чаго. Той, хто апявае што-н. (кніжн.).
П. рэвалюцыі.
|| ж. пясня́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.
|| прым. пясня́рскі, -ая, -ае.
пясо́к, -ску́, м.
1. Сыпкія часцінкі кварцу або іншых цвёрдых мінералаў.
Рачны п.
Жоўты п.
Будаваць на пяску што-н. (перан.: на ненадзейнай аснове). П. сыплецца з каго-н. (перан.: пра вельмі старога чалавека; разм.).
2. мн. -скі́, -ско́ў. Прасторы, пакрытыя пяском.
Зыбкія пяскі.
◊
Цукровы пясок — цукар у дробных крупінках у адрозненне ад пілаванага, колатага.
|| памянш. пясо́чак, -чку, м. (да 1 знач.).
|| прым. пясо́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
П. колер (карычнева-жоўты).