Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пяка́рны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да выпечкі хлеба.

Пякарная справа.

пяка́рня, -і, мн. -і, -рань, ж.

Прадпрыемства па выпечцы хлебных вырабаў.

пяка́рскі гл. пекар.

пяке́льны, -ая, -ае.

1. гл. пекла.

2. перан. Вельмі моцны, а таксама нясцерпны (пра што-н. непрыемнае; разм.).

Пякельная спёка.

П. боль.

пяко́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Адчуванне пякучага болю ў страваводзе.

пяку́чы, -ая, -ае.

1. Здольны спальваць, паліць, які выклікае адчуванне апёку.

Пякучыя прамяні сонца.

П. боль.

2. перан. Які востра перажываецца, пакутлівы.

Пякучае гора.

|| наз. пяку́часць, -і, ж.