Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пяшко́м, прысл.

Пешым ходам, пехатой.

Ісці п.

|| памянш. пяшэ́чкам.

пяшчо́та, -ы, ДМо́це, ж.

1. Поўнае задавальненне чыіх-н. жаданняў, капрызаў.

Жыць у пяшчоце.

2. Пачуццё ласкі, замілавання, мяккасці ў адносінах да каго-, чаго-н.

Мацярынская п.

3. толькі мн. (пяшчо́ты, -чо́т). Учынкі, словы, якімі выказваюцца пачуцці ласкі, замілавання.

пяшчо́тнасць, -і, ж.

1. гл. пяшчотны.

2. Ласкавасць, пяшчота.

П. маці да дзяцей.

пяшчо́тны, -ая, -ае.

1. Поўны ласкі, замілавання, які выяўляе ласку, любоў.

П. позірк.

2. перан. Мяккі, лагодны, вельмі прыемны.

П. голас.

П. ветрык.

|| наз. пяшчо́тнасць, -і, ж.