Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

злашча́сны, -ая, -ае.

Які паслужыў прычынай няшчасця, непрыемнасці.

З. выстрал.

|| наз. злашча́снасць, -і, ж.

злая́касны, -ая, -ае.

Вельмі небяспечны для жыцця.

Злаякасная пухліна.

|| наз. злая́каснасць, -і, ж.

зла́яць, зла́ю, зла́еш, зла́е; злай; зла́яны; зак., каго-што.

Моцна аблаяць.