Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зваро́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

У граматыцы: слова ці група слоў, якімі называюць таго, да каго звяртаюцца.

Выдзеліць коскамі з.

зваро́тны, -ая, -ае.

1. Які вядзе назад (пра шлях, дарогу).

З. шлях.

2. Які аднаўляецца, часам узнікае зноў.

З. тыф.

3. У граматыцы: які абазначае адносіны да суб’екта маўлення.

З. дзеяслоў.

Зваротны адрас — адрас адпраўшчыка пісьма, пасылкі і пад.

зваро́чвацца гл. звярнуцца.

зваро́чваць гл. звярнуць.

зварухну́цца гл. варушыцца.

зварухну́ць гл. варушыць.

зва́ршчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы па зварцы металаў.

|| ж. зва́ршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

звары́цца, -ару́ся, -а́рышся, -а́рыцца; зак.

1. гл. варыцца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца шляхам зваркі.

|| незак. зва́рвацца, -аецца (да 2 знач).

звары́ць, -ару́, -а́рыш, -а́рыць; -а́раны; зак.

1. гл. варыць.

2. што. Злучыць, запаўняючы прамежкі расплаўленым металам ці сціскаючы, скоўваючы ў распаленым выглядзе.

З. секцыі трубаправода.

|| незак. зва́рваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач).

|| наз. зва́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 2 знач.).

Газавая з.

Аўтагенная з.

звар’яце́лы, -ая, -ае.

1. Які страціў розум, псіхічна хворы.

З. чалавек.

Крычыць нібы з.

2. Безразважны, раз’юшаны (разм.).

З. ад злосці, ён біў посуд.

|| наз. звар’яце́ласць, -і, ж. (да 2 знач.; разм.).