Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

беззако́нне, -я, н.

Парушэнне або адсутнасць законнасці.

Барацьба з беззаконнем.

беззако́нны, -ая, -ае.

Які супярэчыць закону, законнасці.

Беззаконныя дзеянні.

беззапаве́тны, -ая, -ае.

Які аддаецца поўнасцю чаму-н.; самаадданы.

Беззапаветнае служэнне Радзіме.

|| наз. беззапаве́тнасць, -і, ж.

Воінская б.

беззмясто́ўны, -ая, -ае.

Бедны думкамі, нецікавы.

Б. артыкул.

|| наз. беззмясто́ўнасць, -і, ж.

беззяме́лле, -я, н.

Адсутнасць або недахоп зямлі для вядзення сельскай гаспадаркі.

беззяме́льны, -ая, -ае.

Які не мае зямлі для вядзення сельскай гаспадаркі.

безнадзе́йны, -ая, -ае.

Які не пакідае надзеі на што-н., не дазваляе разлічваць на добры канец або паляпшэнне чаго-н.

Б. хворы.

Безнадзейнае становішча.

|| наз. безнадзе́йнасць, -і, ж.

безназо́ўны, -ая, -ае.

Які не мае назвы.

Безназоўнае возера.

|| наз. безназо́ўнасць, -і, ж.

безная́ўны, -ая, -ае.

Які выконваецца без наяўных грошай шляхам пераводу сродкаў з аднаго рахунку на іншы.

Безнаяўныя плацяжы.

безразва́жнасць, -і, ж.

1. гл. безразважны.

2. Схільнасць да неабдуманых учынкаў.