Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прако́чваць гл. пракаціць.

прако́шванне гл. пракасіць.

прако́шваць гл. пракасіць.

пракра́сціся¹, -ра́дуся, -ра́дзешся, -ра́дзецца; -ра́ўся, -ра́лася; зак.

Прабрацца куды-н. крадучыся, ціха.

П. ў пакой.

Занепакоенасць пракралася ў душу (перан.).

|| незак. пракрада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і пракра́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

пракра́сціся², -ра́дуся, -ра́дзешся, -ра́дзецца; -ра́ўся, -ра́лася; зак. (разм.).

Папасціся пры сістэматычным крадзяжы.

Пракраўся і трапіў пад суд.

пракру́стаў, -тава.

У выразе: пракрустава ложа (кніжн.) — мерка, пад якую сілком падганяюць, прыстасоўваюць што-н. [ад імя міфічнага старажытнагрэчаскага разбойніка Пракруста, які сваім ахвярам абсякаў ці выцягваў ногі па даўжыні свайго ложа].

пракрухма́ліцца, 1 і² ас. не ўжыв., -іцца; зак.

Насыціцца крухмалам.

|| незак. пракрухма́львацца, -аецца.

пракрухма́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Насыціць крухмалам.

П. манжэты.

|| незак. пракрухма́льваць, -аю, -аеш, -ае.

пракруці́ць, -учу́, -ўціш, -ўціць; -ўчаны; зак., што.

1. Тое, што і прасвідраваць.

П. дзірку.

2. Круцячы, прывесці ў рух.

П. педалі веласіпеда.

3. Круцячы, прапусціць цераз што-н. (разм.).

П. мяса цераз мясарубку.

4. Прывёўшы ў кругавы рух, даць (якому-н. устройству) зрабіць пэўную колькасць абаротаў.

П. пласцінку, фільм (разм.).

5. Правесці які-н. час, круцячы што-н.

|| незак. пракру́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. пракру́чванне, -я, н.

пракрыча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак.

1. Абазвацца крыкам.

Пракрычала дзіця.

2. што і без дап. Вымавіць, гучна крычучы.

П. «ура».

3. Правесці які-н. час крычучы.

Пракрычаць вушы каму пра каго-што, аб кім-чым (разм., неадабр.) — надакучыць бясконцымі расказамі, нястрымнай балбатнёй пра што-н.