пракра́сціся¹, -ра́дуся, -ра́дзешся, -ра́дзецца; -ра́ўся, -ра́лася; зак.

Прабрацца куды-н. крадучыся, ціха.

П. ў пакой.

Занепакоенасць пракралася ў душу (перан.).

|| незак. пракрада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і пракра́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)