Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

узнаўля́льнік, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. -а. Той, хто што-н. узнаўляе.

2. -у. Рэчыва, з дапамогай якога адбываецца рэакцыя ўзнаўлення (саставу, колеру і пад.).

У. для валасоў (сродак для ўзнаўлення ранейшага колеру).

узнача́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Стаць на чале чаго-н., узяць на сябе кіраўніцтва чым-н.

У. дэлегацыю.

У. камісію.

|| незак. узнача́льваць, -аю, -аеш, -ае.

узне́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла; -нясі́; -не́сены; зак.

1. каго-што. Падняўшы, занесці наверх.

У. вёдры з вадою на ганак.

2. перан., што. Узняць угору, ускінуць.

У. смык рукой.

У. вочы.

3. што. Збудаваць.

У. палац.

4. перан., каго (што). Узвялічыць, узвысіць.

Лёс узнёс гэтага чалавека.

|| незак. узно́сіць, -о́шу, -о́сіш, -о́сіць.

|| наз. узнясе́нне, -я, н. (да 2—4 знач.).

узне́сціся, -нясу́ся, -нясе́шся, -нясе́цца; -нясёмся, -несяце́ся, -нясу́цца; -нёсся, -не́слася; -нясі́ся; зак.

1. Падняцца ўверх, узляцець.

2. перан. Стаць ганарыстым, фанабэрыстым, пагардлівым (разм.).

|| незак. узно́сіцца, -о́шуся, -о́сішся, -о́сіцца.

|| наз. узнясе́нне, -я, н. (да 1 знач.).

узнёслы, -ая, -ае.

1. Прыўзняты, урачысты.

У. настрой.

Узнёслая прамова.

2. Поўны вялікага значэння, глыбокага зместу, высакародных пачуццяў.

Узнёслыя мары.

|| наз. узнёсласць, -і, ж.

узні́кнуць, -ну, -неш, -не; узні́к, -кла; зак.

Пачацца, стварыцца, зарадзіцца.

Узнікла недавер’е.

|| незак. узніка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. узнікне́нне, -я, н.

узно́с, -у, м.

1. гл. узнесці.

2. мн. -ы, -аў. Унесеныя за што-н. грошы.

Прафсаюзныя ўзносы.

узно́сіцца гл. узнесціся.

узно́сіць гл. узнесці.

узнясе́нне гл. узнесці, узнесціся.