узмо́цнены, -ая, -ае.
1. Павялічаны, палепшаны.
Узмоцненае харчаванне.
2. Надта настойлівы (кніжн.).
Узмоцненыя просьбы.
|| наз. узмо́цненасць, -і, ж.
узмо́шчвацца гл. узмасціцца.
узмужне́лы, -ая, -ае.
Які дасягнуў поўнага фізічнага развіцця, стаў дарослым.
У. хлопец.
Узмужнелая постаць.
|| наз. узмужне́ласць, -і, ж.
узмужне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.
Дасягнуць поўнага фізічнага развіцця, стаць зусім дарослым.
Юнак узмужнеў.
|| наз. узмужне́нне, -я, н.
узмы́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго (што).
Запарыць хуткай яздой (пра каня).
|| незак. узмы́льваць, -аю, -аеш, -ае.
узнаві́ць, -наўлю́, -но́віш, -но́віць; -но́ўлены; зак., што.
1. Стварыць нанава.
У. капітал.
2. Аднавіць, адрадзіць разбуранае.
У. горад.
3. Пачаць зноў перапыненае.
У. знаёмства.
4. Аднавіць, паўтарыць у копіі: творча аднавіць.
У. што-н. у памяці.
У. партрэт.
|| незак. узнаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. узнаўле́нне, -я, н.
узнагаро́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ро́д, ж.
1. Плата, дар за якія-н. заслугі і пад.
Грашовая ў.
2. Ганаровы знак, ордэн, медаль і пад., якімі адзначаюцца чые-н. заслугі.
Высокая ўрадавая ў.
|| прым. узнагаро́дны, -ая, -ае.
У. ліст.
узнагаро́джанне, -я, н.
1. гл. узнагародзіць.
2. Тое, што і узнагарода (у 1 знач.).
Грашовае ў.
узнагаро́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго (што) чым.
1. Даць ва ўзнагароду што-н.
У. ордэнам.
У. артыстаў воплескамі (перан.).
2. перан. Надзяліць, абдарыць чым-н. (кніжн.).
Прырода ўзнагародзіла яго талентам.
|| незак. узнагаро́джваць, -аю, -аеш, -ае; наз. узнагаро́джванне, -я, н.
|| наз. узнагаро́джанне, -я, н. (да 1 знач.).
Прадставіць да ўзнагароджання.
|| прым. узнагаро́дны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Узнагародная грамата.
Атрымаць узнагародныя (наз.).
узнаўле́нне, -я, н.
1. гл. узнавіць.
2. У эканоміцы: пастаяннае паўтарэнне, бесперапыннае аднаўленне працэсу вытворчасці.
Расшыранае ў.
|| прым. узнаўле́нчы, -ая, -ае.