узду́маць, -аю, -аеш, -ае; зак.
1. з інф. Нечакана, раптам захацець ці вырашыць што-н. зрабіць.
Не ўздумайце ехаць без мяне!
2. каго-што і з дадан. Успомніць, прыпомніць (разм.).
Я ўздумала, што не прынесла яшчэ дроў у хату.
|| незак. узду́мваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).
узды́м, -у, м.
1. гл. узняцца, узняць.
2. перан. Развіццё, рух наперад.
У. навукі.
3. перан. Натхненне, прыліў энергіі.
Творчы ў.
Працаваць з уздымам.
узды́х, -у, мн. -і, -аў, м.
Працяглы ўдых, а за ім выдых.
Глыбокі ў.
Да апошняга ўздыху (да смерці).
уздыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. Рабіць уздыхі.
2. перан., па кім-чым. Сумаваць, тужыць.
У. па каханай.
|| аднакр. уздыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (у 1 знач.).
уз’е́сціся, уз’е́мся, уз’ясі́ся, уз’е́сца; уз’ядзі́мся, уз’ясце́ся, уз’яду́цца; уз’е́ўся, -е́лася; уз’е́шся; зак., на каго-што (разм., неадабр.).
Неўзлюбіўшы, раззлаваўшыся або раздражніўшыся, пачаць папракаць, вінаваціць, лаяць каго-н.
У. на нявестку.
|| незак. уз’яда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
узі́мку, прысл. (разм.).
Зімой.
У. гасцінец заносіць снегам.
узіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. у каго-што. Вельмі ўважліва, напружана глядзець куды-н., на каго-, што-н.; углядацца.
У. ў далячынь.
У. ў твар.
2. у што. Разглядаць сябе ў чым-н., глядзецца ў што-н.
У. ў люстэрка.