Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шу́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Шмыгнуць, кінуцца куды-н.; хутка залезці куды-н., схавацца дзе-н.

Ш. за дзверы.

Ш. у ложак.

2. Зваліцца адкуль-н., нечакана праваліцца куды-н.

Ш. у адхон.

Ш. пад лёд.

3. Імкліва ўзняцца, узляцець уверх.

Шуснула чарада птушак.

4. 3 сілай выліць што-н.; раптам паліцца, пасыпацца.

Ш. памыйную ваду ў баразну.

Шуснуў дождж.

5. Утварыць лёгкі шум, шолах.

Шуснула галінка.

6. што. З сілай высыпаць.

Ш. лапату пяску на агонь.

шу́стры, -ая, -ае.

Жвавы, імклівы, рухавы; бойкі.

Ш. хлопчык.

|| наз. шу́страсць, -і, ж.

шусь, у знач. вык. (разм.).

Тое, што і шуснуць.

Свіння ш. у вароты.

шу́фель, -фля, мн. -флі, -фляў, м.

Шырокая і глыбокая лапата для перасыпання сыпучых рэчываў.

Перакідваць збожжа шуфлямі.

|| памянш. шу́флік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. шу́фельны, -ая, -ае.

шуфлява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., што.

Зграбаць, ссыпаць, перасыпаць і пад. шуфлем.

Ш. вугаль.

|| наз. шуфлява́нне, -я, н.

шуфля́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ля́д, ж.

1. Скрынка з невысокімі сценкамі і дном, якая ўрабляецца ў ніжнюю частку шафы, у стол і служыць ёмішчам розных рэчаў.

Высунуць шуфляду з шафы.

2. Збітыя ў выглядзе прамавугольніка дошкі, змешчаныя ў аконным праёме, унутры якіх замацоўваюць раму (спец.).

|| прым. шуфля́дны, -ая, -ае.

шу́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Адным прыёмам зрабіць што-н.

Ш. вады на агонь.

Шухнуў вобземлю (паваліўся).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Хутка абваліцца, спаўзці, з’ехаць уніз.

Зямля шухнула ў яму.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нечакана настаць, надысці.

Шухнула пацяпленне.

шушу́кацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак., з кім і без дап. (разм.).

Шаптацца, гаварыць адзін з адным па сакрэце.

Ш. ў кутку.

|| наз. шушу́канне, -я, н.

шушу́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Шаптаць, гаварыць па сакрэце.

|| наз. шушу́канне, -я, н.