Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

снопавяза́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Сельскагаспадарчая машына, якая косіць сцёблы збажыны і вяжа іх у снапы.

снопавяза́льны, -ая, -ае.

Які служыць для вязання снапоў.

С. механізм.

сно́ўдацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм., неадабр.).

Хадзіць (часцей без мэты) туды і сюды; бадзяцца без справы.

С. па агародзе.

|| наз. сно́ўданне, -я, н.

сно́ўдаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і сноўдацца.

Дзеці сноўдалі з двара ў двор.

|| наз. сно́ўданне, -я, н.

снягі́р, снегіра́, мн. снегіры́, снегіро́ў, м.

Невялікая пеўчая птушка атрада вераб’інападобных з чырвонай афарбоўкай пер’я на грудзях (у самцоў); гіль.

снягу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. У народных казках: дзяўчына са снегу, якая растала ўвесну.

2. мн. Канькі з моцна закругленымі насамі.

Бацька прывёз мне з горада снягуркі.

сняда́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м. (разм.).

Снеданне.

сняда́нне, -я, мн. -і, -яў, н. (разм.).

Тое, што і снеданне.

сняжо́к гл. снег.

сняжы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Крышталік снегу.

На дзедавы вусы насела сняжынак.