свістапля́ска, -і, ДМ -пля́сцы, мн. -і, -сак, ж. (разм.).
1. Нястрыманае, бурнае праяўленне чаго-н. адмоўнага.
Пачалася с., якой свет не бачыў.
2. Пра поўную неразбярыху ў чым-н., з чым-н.
свіста́ць, свішчу́, сві́шчаш, сві́шча; свішчы́; незак.
1. Утвараць свіст.
С. у свісток.
С. у пальцы.
Свішча паравоз.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ліцца з сілаю (пра вадкасць).
З крана свішча вада.
3. перан. Не працаваць, гультаяваць (разм.).
Цэлы месяц свістала, а грады травой зараслі.
◊
Вецер свішча ў кішэнях (разм., жарт.) — няма грошай.
Свістаць у кулак (разм., жарт.) — растраціўшыся, сядзець без грошай.
|| аднакр. сві́снуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 і 2 знач.).
свісто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.
1. Прыстасаванне, пры дапамозе якога ўтвараецца свіст.
Зрабіць с.
Міліцэйскі с.
2. Свіст, які ўтвараецца пры дапамозе такога прыстасавання.
Ноччу раздаўся трывожны с.
|| прым. свістко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).
свісту́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж. (разм.).
1. Невялікі свісток з саломы, травы і пад.; пішчалка.
2. Дзіцячая цацка — свісток.
свісту́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Той, хто любіць свістаць.
2. перан. Чалавек, які многа гаворыць, а робіць мала, які несур’ёзна адносіцца да справы; балбатун.
|| ж. свісту́ха, -і, ДМ -ту́се, мн. -і, -ту́х.
свісцёлка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).
1. Духавы народны музычны інструмент у выглядзе дудкі, зроблены з дрэва або чароту.
2. Тое, што і свістулька.
свісця́чы, -ая, -ае (спец.).
Які ўтвараецца пры праходжанні струменя паветра праз вузкую шчыліну ў месцы збліжэння пярэдняй часткі языка з верхнімі пярэднімі зубамі.
С. зычны гук.
Мяккі с. (наз.).
сві́та¹, -ы, ДМ сві́це, мн. -ы, світ, ж.
1. Асобы, якія суправаждаюць якую-н. важную, высокапастаўленую асобу.
С. караля.
2. перан. Асобы, якія пастаянна, увесь час ходзяць за кім-н. (разм.).
Цэлая с. ходзіць за сястрой (многа паклоннікаў, ухажораў).
|| прым. сві́цкі, -ая, -ае.
сві́та², -ы, ДМ сві́це, мн. -ы, світ, ж.
Доўгая сялянская верхняя вопратка з даматканага сукна.
|| прым. сві́тавы, -ая, -ае.
світа́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.
Тое, што і світанне.
|| прым. світа́нкавы, -ая, -ае.